2007-09-24 15:18:42

Кардынал Руіні вярнуўся з Будапешта, дзе ўдзельнічаў у якасці спецыяльнага пасланніка Папы на закрыцці рэлігійнага свята "Гарадская місія".


У Экстэргомскай базіліцы кардынал саслужыў з біскупамі Венгрыі святую імшу. у часе якой звярнуўся да вернікаў са словам. "Няхай Царква Венгрыі, - сказаў папскі пасланец, - глыбей пражывае сваю місіянарскую сутнасць ва ўсведамленні, што нашыя часы з'яўляюцца новаю місійнаю сучаснасцю для таго. каб запачаткоўваць сапраўдную веру ў сэрцах і розумах людзей. Магчыма зрабіць так, каб нашае пачуццё прыналежнасці да Царквы зноў напоўнілася радасцю і наталяла грамадства і культуру любоўю і праўдаю, дадзенымі Езусам Хрыстом". Кардынал Камілло руіні вызначыў шляхі да таго. каб Царква была сапраўднаю Гасподняю сям'ёй і домам Бога.







All the contents on this site are copyrighted ©.