2007-09-21 15:06:26

Свяцейшы Айцец павiншаваў яўрэйскую грамаду Вечнага горада з юдэйскім Новым годам i святам Кушчаў.


З нагоды гебрайскага Новага года, якi адзначаецца з 12 да 14 верасня i свята Суккот (свята Кушчаў, якое адзначаецца ад 27 верасня да 3 кастрычнiка) Свяцейшы Айцец накiраваў свае самыя сардэчныя i шчырыя пажаданнi рабiну Рыма Рыкардо Дi Сеньi i ўсiм гебрэям Рыма. “Гэтыя святы, - зазначыў Папа, - у сваiм пасланнi да Рабiна Дi Сеньi, - могуць быць нагодай для поўнай радасцi, на базе якой будзе стварацца ва ўсiх нас жаданне будаваць мiр, у якiм мае вялiкую патрэбу сёняшнi свет. Бог, у сваёй дабрынi, - працягнуў сваю думку Папа, - баронiць вашу суполку i дазваляе нам падтрымлiваць сяброўскiя адносiны, як у Рыме, так i па-за iм”.







All the contents on this site are copyrighted ©.