2007-09-21 15:19:20

Тысячы чалавек пабывалі ў часе свята Успення Багародзіцы ( па юліянскім календары) ў балгарскай вёсцы Ўзунджыва з нагоды гістарычнай падзеі - асвячання праваслаўнай царквы на месцы мячэці.


Мітрапаліт Поўдзіўскі Микалай адслужыў чын асвячання ў гонар Успення найсвятой Багародзіцы. Аднайменны храм быў тут ад 1500 года, але пасля 93-гадоў існавання царквы туркі захапілі Балгарыю , поўнасцю разбурылі храм і на яго месцы паставілі мячэць. У 1906 годзе пасольства Турцыі перадала гэтае культавае памешканне Балгарыі, ад тады пачалася перабудова.Доўжылася 100 гадоў, і паўстала цяпер з залатым крыжам на купале, дэкаратыўным афармленнем па сценах. На Царскіх варотах выразаны малітвы літарамі азбукі Глаголіца. прычым, гэта ўпершыню ў Балгарыі. Грошы на рэканструкцыю храма былі вылучаны праваслаўнай грамадой, Дырэкцыяй па веравызнанні пр Савеце Міністраў Балгарыі і фондам праграмы "Прыгожая Балгарыя".







All the contents on this site are copyrighted ©.