Арцыбiскуп Кандрусевiч прыняў удзел у сiмпозiуме, якi быў прысвячаны праблемам сямьi
ў сучасным грамадстве.
Галава арцыдыяцэзii Мацi Божай у Маскве арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч лiчыць важным
з пункту гледжання мiжхрысцiянскага дыялога шлюбы памiж вернiкамi розных канфесiй. “Змешаныя
семьi заклiканы адыгрываць асаблiвую ролю ў развiццi мiжхрысцiянскага дыялога i нават
зрабiцца сваеасаблiвымi лабараторыямi хрысцiянскай еднасцi”, - зазначыў монс. Кандрусевiч,
адкрываючы навукова-багаслоўскi сiмпозiум “Сямья – радасць i надзея грамадства i Царквы”. У
сваiм дакладзе “Папа Бенедыкт XVI° аб сямье”арцыбiскуп падкрэслiў, што Свяцейшы Айцец
iмкнецца да ўмацавання сямьi i распаўсюдзiць традыцыйную навуку аб ёй як аб Богам
створаным i непарушным саюзе памiж мужчынай, жанчынай i Езусам. I гэты саюз з’яўляецца
Таямнiцай. “Бенедыкт XVI°, - нагадаў арцыбiскуп, - лiчыць недапушчальным спосабы
зачацця дзяцей, якiя выключаюць узаемную любоў памiж мужчынай i жанчынай з мэтай зачацця
новага жыцця”. Папа ясна выказваецца супраць абортаў, грамадзянскiх шлюбаў i гомасэксуальных
саюзаў. Сiмпозiум “Сямья – радасць i надзея грамадства i Царквы” быў арганiзаваны
з нагоды 100 гадавiны каталiцкага касцёла Святой Сямьi ў Калiнiнградзе.