Як мы паведамлялі, ў Ватыкан прыбыў новы пасол Славацкай Рэспублікі. Папа сказаў
яму:"Моцныя сем'і будуюцца на фундаманце шлюбу. Моцнае грамадства будуецца на фундаманце
моцных сем'яў".
Сп.Язэп Дравецкі прыбыў у Рым з даверачнымі граматамі у моманце невялікага юбілея
- сёлета спаўняецца 15 год дыпламатычных адносінаў між Славацкай Рэспублікай і Святым
Пасадам. У сваёй прамове Папа выказаў заклапочанасць ўзрастаннем разводаў і па-зашлюбных
дзяцей у Славакіі і заклікаў дамагацца большай аховы сям'і. "Дзяржава павінна прызнаваць,
паважаць і падтрымліваць такі асновапалягаючы інстытут, як сям'я - устойлівы саюз
між мужчынам і жанчынай, дабраахвотна абраўшых пажыццёвую вернасць любові,- сказаў
Папа новаму Амбасадару.-Сям'я - гэта ядро,..у якім чалавек пазнае любоў і развівае
цноты адказнасці, шчодрасці і братэрскага клопату." Далей Бенедыкт 16 крануў
пытанні адукацыі, зазначыўшы, што добрая адукацыя наталее ўсе аспекты чалавечае асобы
, у тым ліку і духоўныя ды рэлігійныяб, і далей заявіў, што важна гарантаваць з
боку дзяржавы права Царквы ствараць і кіраваць каталіцкімі школамі. Гэта - у інтарэсах
як Царквы, так і дзяржавы. Такім чынам маладыя людзі могуць здабываць навуку, якая
дасць ім усвядоміць свае грамадзянскія абавязкі ў дарослым жыцці.