2007-09-18 13:01:52

10-ы каталіцка-праваслаўны міжхрысьціянскі сімпозыюм


У сваім пасланьні да іх удзельнікаў Бэнэдыкт 16 напісаў, “што тэалагічныя роздумы маюць узмацаваць сапраўднае, хаця яшчэ недасканалае адзінства, якое існуе паміж католікамі і праваслаўнымі”. Гэты сімрозыюм арганізуюць супольна Францішканьскі Інстытут Духоўнасьці Папскага Унівэрсытэту “Антонянум” у Рыме ды праваслаўны тэалагічны факультэт Унівэрсытэту ў Салоніках ( Грэцыя). Сімпозыюм адбываецца ад 1992-га году на перамен у Грэцыі і ў Італіі. Гэтым разам адбываецца яно у днях 16-19 верасьня на грэцкім востраве Тінос, дзе—як падкрэсьлівае Папа ў сваім пасланьні—праваслаўныя і католікі жывуць побач сябе ў братэрстве.
Далей Сьвяцейшы Айцец спасылаецца да тэмы цяперашняга сімпозыюма, якім ёсьць “Сьвяты Ян Хрызастом, памостам паміж Усходам і Захадам”. Сёлета мінае 16-ць стагоддзяў ад яго сьмерці. Як вялікаму прапаведніку надана яму званьне “Златавусны”. Ян Хрызастом за адвагу і вернасьць эвангэльскаму сьведчаньню быў перасьледаваны і знайшоўся на выгнаньні. Ад 1626-га году ягонае цела спачывае ў рымскай Базыліцы Сьвятога Пятра. 27-га лістапада 2004-га году Папа Ян Павал ІІ падарыў частку мошчаў Сьвятога Яна Хрызастома Усяленьскаму Патрыярху Барталамею І-му. Дзякуючы гэтаму іх ушаноўваецца адначасна ў Ватыкане ды ў Царкве Сьвятога Юрага на Фанары ў Істамбуле.








All the contents on this site are copyrighted ©.