2007-09-17 14:29:06

Чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


354 Дзяржава можа заахвочваць грамадзянаў i прадпрыемствы да зацьверджання агульнага дабра, здзяйсняючы эканамiчную палiтыку, заахвочваючы ўдзел усiх грамадзянаў у вытворчай дзейнасцi. Захоўваючы прынцып субсiдыярнасцi, цывiльныя ўлады павiнны ствараць умовы, якiя будуць сортяць развiццю iндывiдуальнай iнiцыятывы, асабiстай гармонii i адказнасцi грамадзянаў, а таксама ўстрымлiвацца ад усялякага ўмяшальнiцтва, якое магло б неналежным чынам абмежаваць свабоду прадпрыймальнiцкiх сiлаў.
Дзеля агульнага дабра, трэба заўсёды, з трывалай рашучасцю iмкнуцца да справядлiвай раўнавагi памiж асабiстай свабодай i дзеяннем цывiльных уладаў, якое разумеецца у тым лiку i як прамое ўмешальнiцтва ў эканомiку, i як дзейнасць па падтрымцы эканамiчнага развiцця. У кожным выпадку, дзяржаўнае ўмяшалнiцтва павiнна кiравацца крытэрыямi справядлiвасцi, разума i эфектыўнасцi i не замяняць сабоў дзейных асобных людзей насуперак iх праву на свабодную эканамiчную iнiцыятыву. У гэтым выпадку Дзяржава вядзе сябе пагубчым чынам у адносiнах да грамадства: занадта актыўнае прамое ўмяшальнiцтва ў рэшце робiць грамадзянаў безадказнымi i спрыяе занадта вялiкаму росту бюракратычнага апарата, якi кiруецца хутчэй бюракратычнай логiкай, чым iмкненнем задаволiць патрэбы людзей.
355 Збор падаткаў i дзяржаўныя выдаткi маюць найважнейшае значэнне для кожнай дзяржаўнай i палiтычнай грамады: мэта, да якой трэба iмкнуцца, - гэта фiнансавая сiстэма, здольная быць iнструментам развiцця i салiдарнасцi. Справядлiвая, добра наладжаная, эфектыўная фiнансавая сiстэма аказвая станоўчы ўплыў на эканомiку, бо спрыяе ўзросту занятасцi, падтрымлiвае прадпрыймальнiцкую дзейнасць i iнiцыятыву, пры гэтым не ставячы за мэту ўласную карысць, i падвышае аўтарытэт Дзяржавы як гаранта сiстэмы сацыяльнай абароны, якая накiравана, у прыватнасцi, каб баранiць слабейшых.
Фiнансавая сiстэма накiравана на агульнае дабро, калi яна прытрымлiваецца некаторых фундаментальных прынцыпаў: выплата падаткаў ёсць асноўным выпадкам доўга салiдарнасцi, разумнасць i справядлiвасць пры ўсталяваннi налогаў, цвёрдасць i агульнасць намераў у тым, што тычыцца кiравання грамадскiмi рэсурсамi i ў iх распаўсюджваннi. Распаўсюджваючы рэсурсы, фiнансавая сiстэма павiнна iсцi шляхам прынцыпаў салiдарнасцi, роўнасцi, заахвочвання талентаў i надаваць вялiкую ўвагу падтрымцы сямьi, накiроўваючы ў гэты сектар адпаведны аб’ём рэсурсаў.
в) Роля прамежкавых групаў
356 Эканамiчна-сацыяльную сiстэму павiнна характэрызаваць супольная прысутнасць дзяржаўнай i прыватнай дзейнасцi, уключаючы некамерцыйную прыватную дзейнасць. Гэта – гарантыя плюралiзма пры прыняццi рашэнняў i выбары логiкi дзейнасцi. Ёсць некаторыя катэгорыi дабротаў, калектыўных i ўсiмi выкарыстаемых, эксплуатацыя якiх не можа залежаць ад рыначных механiзмаў, але i не належыць выключна да кампетэнцыi Дзяржавы. Задача Дзяржавы ў адносiнах гэтых дабротаў складаецца, хутчэй, у тым, каб заахвочваць усе публiчныя рэзанансы, сацыяльныя i эканамiчныя iнiцыятывы, якiя паходзяць з прамежкавых груп. Цывiльная грамада, арганiзаваная ў прамежкавыя групы, здолна ўносiць уклад у агульнае дабро, усталёўваючы адносiны супрацоўнiцтва i ўфiктыўнай узаемнай дапаўняльнасцi з Дзяржавай i рынкам, спрыяючы такiм чынам, развiццю належнай эканамiчнай дэмакратыi. У падобным кантэксте ўмяшальнiцтва Дзяржавы павiнна быць адзначана духам сапраўднай салiдарнасцi, якую нiколi не трэба аддзяляць ад субсiдыярнацi.
357 Прыватныя некамерцыйныя арганiзацыi займаюць асаблiвае месца ў эканомiцы. Гэтыя арганiзацыi робяць смелую спробу гарманiчна спалучаць вытворчую эфектыўнасць i салiдарнасць. Звычайна яны засноўваюцца на падставе дагавора аб супольнай дзейнасцi i выказваюць агульную думку суб’ектаў, якiя свабодна вырашаюць заключыць дагавор. Дзяржава заклiкана паважаць натуру гэтых арганiзацый i спрыяць больш поўнаму раскрыццё iх характырыстык, здзяйсняючы на практыцы прынцып субсiдыярнасцi, якi ўключае ў сябе менавiта павагу i сцверджанне годнасцi i аўтаномнай адказнасцi суб’екта, якi прыймае субсiдыю.
г) Накапленне i ўжытак
358 Спажыўцы, чыя магчымасць купляць у многiх выпадках даволi вялiкiя, бо яна знаходзяцца значна вышей пражыццёвага мiнiмума, могуць аказаць iстотны ўплыў на эканамiчную рэчаiснасць, здзяйсняючы свабодны выбар памiж спажыўцом i накапленнем. Бо магчымасцю ўплываць на рашэннi ў рамках эканамiчнай сiстэмы мае той, хто павiнен распараджацца ўласнымi фiнансавымi рэсурсамi. Сёння болей, чым у мiнулым, магчыма ацанiць альтэрнатывы, даступныя не толькi на аснове запланаванага прыбытку цi ўзроўня рызыкi, але i дзякуючы вынясенню адпаведнага меркавання аб праектах iнвеставання, на фiнансаванне якiх будуць накiраваны пэўныя рэсурсы. Пры гэтым трэба разумець, што “выбар: куды ўкласцi грошы, у той цi iншы сектар вытворчасцi – гэта заўсёды выбар маральнага i культурнага характара”.







All the contents on this site are copyrighted ©.