2007-09-15 11:55:48

Архiепiскап Халдэйскай Каталiцкай Царквы звярнуўся да вернiкаў з пасланнем з нагоды пачатку Рамадана.


Архiепiскап Кiркука, монс. Луiс Сако ў пасланнi з нагоды пачатка святога для мусульманаў месяца Рамадан, падкрэслiў важнасць межрэлiгiйнага дыялога. На працягу гэтага месяца хрысцiяне i мусульмане павiнны малiцца аб еднасцi i стабiльнасцi ў краiне. Архiепiскап Халдэйскай Каталiцкай Царквы заклiкаў хрысцiянаў не зняважваць пачуццi прыхiльнiкаў iсламу i не ўжываць напоi i ежу публiчна на працягу дня ў перыяд Рамадану. Календар з тлумачэннем рытаў святога для мусульманаў месяца Рамадан быў распаўсюджаны сярод трох тысяч семьяў.
Для большасцi iракскiх мусульманаў Рамадан у гэтым годзе будзе працягвацца да 12 кастрычнiка.








All the contents on this site are copyrighted ©.