2007-09-14 14:46:44

Новы дэканат у Пінскай дыяцэзыі


8 верасня 2007 г. Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк падчас урачыстай святой Імшы ў гомельскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі паведаміў пра стварэнне Гомельскага дэканата.
Да гэтага часу ў Гомельскай вобласці дзейнічаў толькі Мазырскі дэканат. З мэтаю больш эфектыўнага кіравання парафіямі быў створаны Гомельскі дэканат, які ўзначаліў кс. Славамір Ляскоўскі, пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі. У склад новай тэрытарыяльнай адзінкі ўвайшлі парафіі Жлобіна, Рагачова, Светлагорска і Рэчыцы.












All the contents on this site are copyrighted ©.