2007-09-14 14:42:27

Абраны новы галава Румынскай Праваслаўнай Царквы.


Новым галавой Румынскай Праваслаўнай Царквы абраны мiтрапалiт Малдовы i Букавiны Данiiл.
Такое рашэнне прыняла калегiя, якая складаецца з 180 епiскапаў, святароў i свецкiх вернiкаў. Кандыдатура мiтрапалiта была прадстаўлена разам з двума iншымi епiскапамi.
Папярэднi румынскi Патрыярх, Феактыст, памёр 30 лiпеня 2007 года ва ўзросце 92 гадоў.
Новаабраны Патрыярх нарадзiўся 22 лiпеня 1951 года ў Румынii. У 1970-1974 гадах вучыўся ў Багаслоўскiм iнстытуте ў Сiбiў, пасля быў накiраваны на Тэалагiчны факультэт Страсбурскага унiверсiтэта, а потым на Тэалагiчны факультэт у швейцарскiм горадзе Фрыбург.
У 1979 годзе ён атрымаў званне доктара тэалогii Страсбурскага унiверсiтэта, а ў 1980 годзе аналагiчнае званне ў Бухарэстскiм унiверсiтэте. У 1980-1988 гадах выкладаў у Экуменiчным iнстытуте горада Боссе (Швейцарыя), намеснiкам дырэктара якога ён быў з 1986 да 1988 года. У перыяд з 1988 да 1990 гадоў служыў у якасцi раднiка Патрыярха Румынскай Праваслаўнай Царквы па пытаннях экуменiзма.
4 сакавiка 1990 года стаў вiкарным епiскапам Тiмiшаара, а праз хуткi час быў назначаны архiепiскапам Ясскiм, мiтрапалiтам Малдовы i Букавiны. З 1992 года выкладае тэалогiю на Багаслоўскiм факультэте унiверсiтэта г. Яссы.
Поўны тытул новаабранага Патрыярха – Блаславёны Данiiл, архiепiскап Бухарэстскi, мiтрапалiт Мунтэнскi i Дабруджыйскi, намеснiк Кессарыi Кападакiйскай, Патрыярх Румынскi.







All the contents on this site are copyrighted ©.