2007-09-13 14:22:45

У Будапеште пройдзе спатканне, прысвячанае эвангелiзацыi ў Еўропе.


“Каталiцкая Царква надае надзвычайную ўвагу ў тым, што тычыцца распаўсюджвання Эвангельля сярод народаў Еўропы”. Гэта напiсаў Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° кардыналу Камiлло Руiнi, папскаму вiкарыю Рымскай дыяцэзii, якi быў назначаны пасланцом Папы на ўрачыстасць закрыцця мерапрыемства “Гарадскiя мiссii Еўропы”, якое пройдзе ў Будапеште з 16 да 22 верасня бягучага года.
“Пакажы ўсiм удзельнiкам спаткання, - пiша Бенедыкт XVI°, - нашу думку, дзеля таго, каб Еўропа адчула найбольш вiдавочны фундамент сваёй культуры i гуманiзацыi” i адчула “хрысцiянскiя каранi, якiя нашы продкi перадалi нам, захоўваючы i перадаючы ў пакаленнях”.
“Я дам вам будучыню i надзею” – такой ёсць тэма пятага i апошняга этапа мерапрыемства, якое мае на мэце новую эвангелiзацыю Еўропы. Спатканнi праходзiлi: у Вене (2003 г.); Парыжы (2004 г.); Лiсабоне (2005 г.); Бруссэлi (2006 г.).
Адпаведныя мерапрыемствы, па жаданню Свяцейшага Айца Яна Паўла II°, праходзiлi таксама i ў Рыме.
Пад час спаткання ў венгерскай сталiцы яго ўдзельнiкi будуць збiрацца па ранiцах на супольную малiтву, а потым будуць праводзiцца розныя канфярэнцыi на тэму мiсiянарства ў сучасным свеце. У другой палове дня будуць праходзiць дыскусii i абмен вопытам у галiне эвангелiзацыi ва ўмовах сучасных гарадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.