2007-09-12 15:15:46

Малюнкі і пісьмы - тое, што звычайна дзеці дораць родным бацькам, маленькія прадстаўнікі розных народаў розных краін - даслалі Папу Бенедыкту 16. Натхненнем стаўся лозунг яго пілігрымкі ў Аўстрыю - "Глядзім на Хрыста".


Зарганізавала акцыю Папская місіянарская арганізацыя . 500 хлопчыкаў і дзяўчынак адгукнуліся на заклік, і пяцёра з дзетак паднеслі ў Вене гэты душэўны падарунак ад дзяцей ў прайшоўшую нядзелю, пасля заканчэння малітвы Анёл Гасподні. Бенедыкт 16 быў моцна ўзрадаваны і шчыра падзякваў юным мастакам. У адказ Папа перадаў кожнаму праз малых пасланцоў свае лісты з выказваннем падзякі і высокай ацэнкі іхняму старанню. Папа зазначае ў сваіх лістах, што малыя выявілі вялікі талент і перадалі ў сваіх творах "тую веру і любоў, за якія Езус асабліва любіць самых маленькіх, якіх Ён прымаў з распрасцёртымі абдымкамі і ставіў як прыклад Апосталам. Папа назваў дзяцей маленькімі супрацоўнікамі ў ягоным служэнні Свяцейшага Айца сусветнае Царквы, а таксама ў яго служэнні міру. "Папа падкрэслівае ў звароце да дзяцей, што дружба з Езусам - гэта асаблівы дар, які немагчыма хаваць толькі для сябе...ёсць патрэба перадаваць яго іншым людзям. Вы падтрымліваеце мяне сваёй малітвай і вашым удзелам ў распаўсюджанні Эвангелля"- хваліць дзяцей Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.