Кардынал Мартiно наведаў Багародзiчны санктуарый у Лурдзе. Сэрца Бога ёсць мiласэрнасцю
i светам, якi ўзнiмае станоўчую адметнасць Царквы, што павiнна баранiць права пакутуючых
i эмiгрантаў. Аб гэтым заявiў кард. Ренато Раффаэле Мартiно, Старшыня Папскай рады
да спраў пастырскай апекi мiгрантаў, пад час адкрыцця ў Лурдзе V° Еўрапейскага кангрэса,
якi прысвячаны пiлiгрымкам у розныя санктуарыi. Спатканне, якое праходзiць пад дэвiзам
“”Пiлiгрымкi i Санктуарыi, шляхi мiру, абшары мiласэрнасцi”, адбываецца ў сувязi з
150-й гадавiнай з’яўлення Панны Марыi ў Лурдзе. Кардынал зазначыў, што Еўропа
з’яўляецца “агульным домам, дзе жывуць iдэi i асобы”. “Гэта важнае спатканне, - дадаў
ватыканскi дастойнiк, - ёсць знакам часоў, калi Царква павiнна вытлумачыць” спрыяючы
братэрству i салiдарнасцi. Акрамя таго, монс. Мартiно сцвердзiў, што “мы павiнны быць
выхавацелямi i духоўнымi вызвалiцелямi, як гэта рабiлi на працягу стагоддзяў святыя
Нябесныя Заступнiкi Еўропы – св.Брыгiта Шведская, св. Кацярына Сiенская, св. Тэрэза
Бенедыкта Крыжа, св. Бенедыкт з Норчы i святыя Кiрыл i Мятод. Пiлiгрымка, - зазначыў
на прыканцы сваёй прамовы кардынал Мартiно, - мае памеры лiтасцi”. “У свеце, якi на
ўскраiне грамадства мае хваробы i слабасць, каб спрыяць прыгажосцi i фiзiчнай дасканаласцi,
вы, кiраўнiкi пiлiгрымак i сан ктуарыяў, прапануйце сведчанне веры, што з’яўляецца
першай задачай Царквы для тых, якiя адчуваюць сябе забытымi i адштурхнутымi на другi
план”. “Вы, - скончыў сваю думку кардынал Ренато Мартiно, - памятайце, што сэрца Бога
ёсць мiласэрнасць, якая адлюстроўваецца на чалавеку, створанаму па вобразу Бога”.