2007-09-11 15:15:21

Сустрэчы моладзі ў італьянскім горадзе Лорето набываюць з кожным годам усё больш экуменічнага значэння. Сёлета сотні праваслаўных з розных краін сталіся гасцямі італьянскіх католікаў.


"Хочым адчуваць сябе часткаю вялікай сусветнай Царквы і прачуць разам эвангелізацыю ў тым стылі, які тут прыняты", - сказаў кіраўнік праваслаўнай балгарскай дэлегацыі святар Пламен Ганчев. ?5 юнакоў і дзяўчат з праваслаўнай грамады дыацэзіі Нікопалі працягваюць знаходжанне ў Італіі гасцямі дыяцэзій Ферма і Анкона. Як паясніў для журналістаў балгарскі святар, ў яго на радзіме ўзрастае колькасць юнакоў і дзяўчат, якія шукаюць шчасця ў Царкве.Яны не звяртаюць ўвагі на тых, хто мае перасцярогу да ўдзельнікаў багаслужбаў як бы да не зусім паўнацэнных,"- працягвае малады святар. "-Слухаючы маладых - а гэта менавіта і ёсць тэма сённяшняй Агоры (зн., сходу ўслухоўваючыхся)- выбраная італьянскай Царквой для першага году Агоры, разлічанай на цыкл у 3 гады, - разумееш разгубленасць перад абліччам вялікіх выклікаў сучаснасці, якія ставіць перад імі( італьянскімі католікамі) жыццё. Адказ ёсць толькі ў Езусе, як казаў Папа Ян Павел 2 моладзі, якая была ў Рыме на вялікі юбілей 2000 года.Тады польскі Папа падкрэсліў, што толькі Ісус Хрыстос мае моц запоўніць пустэчу ў маладых сэрцах,"- прыпомніў кіраўнік праваслаўнай дэлегацыі з Балгарыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.