2007-09-10 18:00:14

Цэрквы Украiны выступаюць супраць гомасексуалiзма.


Украiнская мiжцаркоўная рада выступiла ў падтрымку iнiцыятывы правядзення 15 верасня ў Кiеве на Крышчацiке Марша “Любоў супраць гомасэксуалiзма”. Напярэдаднi, 14 верасня, Рада заклiкае вернiкаў правесцi дзень у малiтве i пасце за “зруйнаванне задумаў д’ябла i асноў граха i гомасэксуалiзма ва Украiне”.
Як паведамiў каардынатар УМР бiскуп Уладзiмiр Гарбар, “мэтай марша з’яўляецца паказаць бiблiйны пункт гледжання на праблему гомасэксуалiзма i лесбiянства, падтрымаць ворганы дзяржаўнай улады ў справе абароны асноў традыцыйнай сямьi, патрэбваць устанаўлення крымiнальнай адказнасцi за прапаганду i папулярызацыю гомасэксуалiзма”.
Арганiзатары марша падкрэслiваюць, што прапаганда садомii ставiць пад пагрозу грамадскую мараль i iнстытут сямьi. Таму яны заклiкаюць увесцi крымiнальную адказнасць за прапаганду гомасэксуалiзма.







All the contents on this site are copyrighted ©.