2007-09-10 09:04:41

Сустрэча са сьветам добраахвотнікаў у Вене


Пасьля гэтае сустрэчы Сьвяцейшы Айцец вярнуўся ў Вену, дзе прыбыў у Венскі канцэртны дом ( Вінэр Канцэртгаўс), каб сустрэцца са сьветам валантарыяў. На сустрэчу з Папам прыйшло каля двух тысяч чалавек. Зьвяртаючыся да іх Папа сказаў, што з радасьцю чакаў гэтае сустрэчы з імі. Прыгожа сустрэць асобы, якія ў нашым грамадзтве шукаюць даць Эвангэльскае пасланьне людзям. Бачачы старэйшых людзей маладыя людзі, ў канкрэтны спосаб выяўляюць гэтую любоў, да якой мы як хрысьціяне былі пакліканыя: менавіта любоў да Бога, які пазнаецца ў бліжнім. Я вельмі ўдзячны і захоплены шчодрым заангажаваньнем добраахвотнікаў многімі асобамі гэтае краіны. Усім вам- зьвярнуўся Бэнэдыкт 16 да іх- жадаю сёньня выказаць маё асаблівае прызнаньне.








All the contents on this site are copyrighted ©.