2007-09-10 14:21:23

На веласіпедах пераадолелі шлях ад Кентэрбярыйскага сабора ў Англіі да базілікі Святога Пятра ў Рыме брытанскія хрысціяне.


Сустрэў групу ў Ватыкане арцыбіскуп Анжэло Камастры і прадстаўнік дэпартамента пілігрымак айцец Цэзар Атуір. Ён падарыў кожнаму спатсмену па францішканскім крыжы. Да таго ж кожны атрымаў пергамент-пасведчанне аб тым, што прайшоў "пакаянны маршрут за ключамі апостала Пятра", як ў старажытнасці называлі пілігрымкі Франчіджэна. На этапах паломнікі з Велікабрытаніі наведвалі багаслужбы, ўдзельнічалі ў маленнях.
Незвычайны Хросны ход зрабілі 6 жанчын і 21 мужчына , прычым, рознага ўзросту. Старэйшаму - 66, малодшаму - 16. Гэта прадстаўнікі розных прафесій:суддзя,член Лонданскага горсавета, настаўнікі, інжынер, медык, некалькі спартсменаў, студэнты ды навучэнцы школ.







All the contents on this site are copyrighted ©.