Лiтургiчныя спевы для Мiжнароднага дня моладзi будуць напiсаны адным аўстралiйскiм
суддзёй.
Суддзя Вярхоўнага суда Аўстралii, вядомы музыкант, якi ўваходзiць у арганiзацыйны
камiтэт па падрыхтоўцы Сусветнага дня моладзi, што пройдзе 15-20 лiпеня 2008 года,
абраны ў якасцi кампазiтара лiтургiчнай музыкi для згаданага спаткання моладзi. Гэта
спадар Джорж Палмер. Музыка, якую ён напiша будзе суправаджаць усе Богаслужбы, у якiх
будзе прыймаць удзел Бенедыкт XVI° у Аўстралii. Музыкальная аранжыроўка ўжо мае
назву: “Benedictus qui venit” /”Блаславёны той, што прыходзiць”/. “Яна будзе спалучаць
лацiнскую i англiйскую мовы, будзе простай па форме, якая падыйдзе таксама i для выкарыстання
ў парафiях”, - сказаў кiраўнiк лiтургiчнай праграмы будучага Сусветнага дня моладзi
а. Петер Вiльямс. У апошняй лiтургii музычную частку будзе спаўняць хор з 300
асобаў, аркестр маладых аўстралiйцаў i двое салiстаў: тэнар Анрэй Гудвiн i сопрано
Амелiя Фарруджiа.