2007-09-10 10:48:54

Закончылася Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 у Аўстрыю


Позным вечарам у нядзелю 9-га верасьня закончылася 7-е падарожжа Сьвяцейшага Айца па-за межы Італіі.
У разьвтальнай прамове на венскім лётнішчы Швэхат Папа прыпомніў, што мэтаю ягонага візыту ў Аўстрыю былі сьвяткаваньні 850-ці годдзя нацыянальнага санктуарыя ў Марыяцэль. Масавае ўдзельнічаньне аўстрыйцаў у гэтым паломніцтве заахвочвае, каб глядзеўшы на Хрыста, адважна ісьці ў лепшую будучыню гэтае краіны, як таксама кантынэнту ды цэлага сьвету. Бэнэдыкт 16 пажадаў усім жыхарам Аўстрыі, каб імкненьне да ўзаемнага зразуменьня ды шуканьне новых дарогаў даверу паміж людзьмі і народамі інспіравалі нацыянальную і міжнародную палітыку Аўстрыі. “Вена ў духу свайго гістарычнага дасьведчаньня і свайго знаходжаньня ў жывым цэнтры Эўропы зможа даць у гэта свой ўклад. Можа вартасьці нашага кантынэнту, напоўненыя хрысьціянскаю вераю, пасьлядоўна ўводзіць да эўрапэйскіх устаноў ды у міжнародныя, міжкультурныя і міжрэлігійныя адносіны”- сказаў Сьвяцейшы Айцец разьвітваючыся з Аўстрыяю.
Разьвітальная цырымонія адбылася з удзелам Прэзыдэнта Аўсьтрыі спадара Фішэра. У Кастэльгандольфо Сьвяцейшы Айцец вярнуўся каля гадзіны 22-й паводле рымскага часу.








All the contents on this site are copyrighted ©.