2007-09-09 15:15:49

Працягваецца Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 ў Аўстрыю. Сёньня трэці і апошгі дзень візыту


У нядзелю раніцай 9-га верасьня, Сьвяцейшы Айцец адслужыў Сьвятую Імшу ў венскім Саборы Сьвятога Сьцяпана, які быў перапоўнены. Таксама многа вернікаў стаяла перад Саборам.


У сваёй прамове да прысутных Папа гаварыў аб сьвяткаваньні апошняга дня тыдня, аб Гасподняй Нядзелі: «Без Дару Гасподняга, без Дня Гасподняга» мы не можам жыць». Так у 304-м годзе адказалі суддзі хрысьціяне Абітэнэ, сёньняшні Туніс, якіх схапілі ў часе ўшанаваньня гэтага Дня, за што пагражала тады сьмяротнае пакараньне. Якое значэньне для нас маюць гэтыя паводзіны тадышніх хрысьціян?- запытаўся Папа ды адказаў: Так, таксама і мы цяпер маем патрэбу адносін з Богам. Маем патрэбу гэтае сустрэчы з Богам, якая нас абьядноўвае, робіць нас свабоднымі, сустрэчы з Богам ад якога мы бярэм пачатак і да Якога ідзём. Без Госпада і дня, які належыць да Яго, немагчыма ажыцьцявіць удалае жыцьцё. Нядзеля, ў нашым Заходнім сьвеце,- працягваў сваё казаньне Папа- замянілася ў дзень, які замыкае тыдзень, ў свабодны дзень. Свабодны дзень асабліва ў цяперашнім мадэрным сьвеце- ёсьць рэччу, несумненна добраю ды патрэбнаю. Але- як заначыў Сьвяцейшы Айцец- калі свабодны час не мае ўнутранага аднясеньня (цэнтра), ад якога выплывае якоесьці накіраваньне цэланасьці , тады гэты свабодны час стаецца пустым, які нас не ўзмацоўвае і не служыць адпачынку. Свабодны час патрабуе аднясеньня- сказаў Папа- менавіта сустрэчы з Тым, Які ёсьць нашым пачаткам і нашаю мэтаю. Нядзеля для Касьцёла- сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Папа Ратцынгэр- ёсьць тыднёвым сьвятам стварэньня- сьвятам удзячнасьці і радасьці за ўсё, што стварыў Бог.

Затым на плошчы перад Саборам Сьвятога Сьцяпана Папа адгаварыў багародзічную малітву «Анёл Гасподні». У сваім разважаньні зноў гаварыў аб значэньні нядзелі ў жыцьці хрысьціяніна.

Сёньняшняй раніцы было для мяне вялікаю радасьцю ўшанаваць разам з вамі Дзень Гасподні ў такі годны і ўрачысты спосаб у прыгожай Базыліцы Сьвятога Сьцяпана.








All the contents on this site are copyrighted ©.