2007-09-09 17:17:51

Візыт Папы ў манастыры у Гэйлігэнкройц


Каля гадзіны 16.30, паводле аўстрыйскага часу, Сьвяцейшы Айцец прыбыў да манастыра айцоў Цыстэрцаў у Гэйлігенкройц, які ляжыць ў 30-ці кіламетрах ад Вены. Тут знаходзяцца рэліквіі Сьвятога Крыжа. Сьвяцейшы Айцец памаліўся перад імі ды затым сустрэўся з манахамі гэтага манастыра. У сваёй прамове да іх сказаў, між іншым,
У жыцьці манахаў малітва мае спэцыяльнае значэньне: зьяўляецца цэнтрам іхняга жыцьця. Аўстрыя ёсьць багатаю ў манастыры. Вашыя старажытныя манастыры, якія маюць пачаткі ды традыцыі, што сягаюць многіх стагоддзяў, зьяўляюцца «прэфэрэнцыйнымі» месцамі для Бога. Дарагія манахі- зьвярнуўся Папа да іх- сьвечце яшчэ больш ў бачны спосаб гэтае першанство для Бога. Як духоўныя оазы манастыр паказвае сёньняшняму сьвету найважнейшую рэч: менавіта, што існуе прычына для якой варта жыць, значыць Бог і ягоная любоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.