2007-09-08 18:09:51

Марыяцэль (Zell-келля) - мейсца сённяшняй малітвы Папы Бенедыкта 16 і мэта яго аўстрыйскай пілігрымкі. "Дзе ёсць Бог - там ёсць будучыня!" ...Caнктуары ў Альпах і потым горад вакол яго узнік на месцы цуду, а першая царква над статуяй Дзевы Марыі называна была "Маці славянскага люду (MATER GENNTIUM SLAVORUM)".


RealAudioMP3 Генрых Уладзіслаў Мараўскі дзеля цудоўнага аздараўлення пабудаваў яе ў 13 стагоддзі на месцы, дзе па малітве бенедыктынскана манаха Маньюса была расколатая на двое вялізная каменная глыба, якая перагародзіла яму шлях на місію прапаведвання. У раскол-келлю(zell) бенедыктынец змясціў маленькую драўляную статую Найсвятой Дзевы Марыі, якую меў пры сабе. І сам застаўся на гэтым месцы. Чуткі павялі сюды шмат пілігрымаў.Так і ўзнікла паселішча, называнае Марыяцэль. Каралі і Папы Рымскія стагоддзямі шанавалі санктуарый і надалі яму, праз шмат цудадзейных пацверджанняў, статут пакаяннага месца, дзе здабываецца адпушчэнне грахоў - індульгенцыя.У 1908 годзе цудадзейная статуя Марыі з дзіцяткам Езусам на руках атрымала Папскае укаранаванне.
Бенедыкт 16 прыбыў сюды сёння, у суботу, верталётам. Яго сутрэў Біскуп Грацу Эгон Капелярі і прэзідэнт Аўстрыі Гейнц Фішар, а таксама мясцовыя свецкія кіраўнікі. Царква прыняла сучасны выгляд гатычнага стылю ў 17 стагоддзі. Менавіта тут знаходзіцца першапачатковая драўляная статуя, называная "Вялікая Маці Аўстрыі (Magna Mater Аustriae) ","Вялікая Венгерская Панна (Magna Hungarorum Domina)" і "Маці Славянскага люду (Mater Gentium Slavorum)".
Тут Папа старшынстваваў святой Імшы ў гонар 850-годдзя святыні. Папярэдне ён адгаварыў перад цудатворнай статуяй малітву да Найсвятой Дзевы са сваёй першай энцыклікі "Бог ёсць любоў (Deus caritas est)".
У прапаведванні Папа Бенедыкт 16 падкрэсліў, што ўжо 9 стагоддзяў сюды прыходзяць розная народы. Дык Марыяцэль сапраўды стаўся месцам міру і згоднай еднасці. ... Спынімся перад Багародзіцай і папросім Яе:-Пакажы нам Езуса. Пакажы нам, пілігрымам, Таго, Хто ёсць адначасова і дарогай і Мэтай: Праўдай і жыццём....
Чалавечая генеялогія мае сваіх лучазарных і цёмных персанажаў, і паказвае, што Бог піша свае законы таксама на крывых сцежках чалавечай гісторыі. Бог пакідае нам нашу свабоду, але здольвае знайсці і ў нашых паражэннях новыя шляхі для сваёй любові да нас. Бог не страчвае анічога. так наша паломніцтва стаецца гарантыяй вернасці Богу: гарантыяй таго , што Бог не пакіне зусім прапасці і запрашае нанова і нанова накіроўваць жыццё да яго, заўсёды лучыцца да Хрыста. Дарога мае сваю стомленасць і сваю прыгажосць. Сярод яе пілігрымаў ёсць і такія, якія забыліся на сваю мэту і зажадалі зрабіць з сабе саміх - мэту жыцця. Кірунак да хрысціянства стаўся магчымым таму, што ў Ізраілі існавалі асобы з сэрцам, якое шукала...чагосьці большага. !2 апосталаў і многія іншыя ...якіх паслаў Езус, каб таліся пачаткам усеагульнае сям'і...У такіх сэрцах - адкрытых і чыстых маем неабходнасць і сёння. Гэта - сэнс пілігрымкі. Сёння таксама нялёгка думаць і рабіць не так, як большасць Мы маем неабходнасць ...разумець кім мы ёсць і куды ідзем. "Углядайцеся ў Хрыста" - вось неабходнасць сённяшнягя дня. Гэты заклік...прыгартае да марыі, якая дала нам Хрыста як свайго Сына..."пакажы нам Езуса" - молімся сёння. Марыя адказвае нам, паказваючы Яго перш за ўсё як дзіця... Бог стаўся маленькім дзеля нас...Сённяшняя Еўропа надта бедная на дзяцей...магчыма таму, што не маем вялікага даверу на будучыню, што хочым усё толькі для сябе? Але Зямля станецца пазбаўленай будучыні, толькі калі аблічча Божае больш не стане асвятляць чалавецтва. Дакуль і дзе ёсць Бог - там ёсць будучыня! - сцвердзіў Папа. Узірайцеся ў Хрыста - прыклікаў ён...гэта тое, што трывае больш за жыццё і за смерць."Не называю вас больш слугамі, але сябрамі",- запэўнівае сваіх Госпад(Ян,15-15)...Дар гэтага сяброўства - гэта дае маральную сілу, у якой мы, перад абліччам сучасных выклікаў, маем такую вялікую неабходнасць. Калі з Ісусам Хрыстом і Яго Царквой будзем увесь час абнаўляць Дэкалог з Сынаю(10 Божых запаведзей)...атрымаем сапраўдную свабоду ... "Так"- сям'і, "Так" - жыццю, "Так" - адказнай любові, "Так" - салідарнасці, сацыяльнай адказнасці і справядлівасці, "так" - праўдзе!...у радасным даверы , што жыццё вядзе да святла - да вечнае любові!-" так словамі любові завершыў Папа сваю гамелію.








All the contents on this site are copyrighted ©.