Паломніцтва Папы у Аўстрыю мае «эўрапэйскі памер»- у гэтым пераканы біскуп Капэляры.
На ягонай дыяцэзыі Грац-Сэкаў, ляжыць санктуарый Марыяцэль, які зьяўляецца галоўнаю
мэтаю падарожжа Папы Бэнэдыкта 16-га. Папа вельмі добра ведае Аўстрыю, знае таксама
і духоўную культуру гэтае краіны. У Марыяцэль быў як кардынал у 2004-м годзе. Ад
гэтага дня мы можам сказаць, што стаў ён прыяцелям нашага рэгіёну, яго прыгажосьці
ды яго духоўнага і рэлігійнага багацьця”- сказаў Ватыканскаму Радыё біскуп Капэляры.
Далей падкрэсьліў, што Марыяцэль мае эўрапэйскі памер. Мы можам сказаць, што ў асаблівы
спосаб, выпраменьвае ён на суседнія краіны: Венгрыю, Славакію, Славенію ды Харватыю-
дадаў біскуп Капэляры.