2007-09-07 18:45:32

У пятніцу Бенедыкт 16 накіраваў сваю прамову да адказных за лёсы свету ў рэзідэнцыі Прэзідэнта Аўстрыі ў венскім Гофбургу - гэта імператарская сядзіба - так званыя кайзеравы апартаменты."Трэба ўсё зрабіць, каб не дазволіць, што б ў нейкі дзень пра хрысціянства гаварылі бадай толькі камяні! Аўстрыя без жывой хрысціянскай веры - гэта ўжо не Аўстрыя!...


RealAudioMP3 Еўропа, якая так многа мае, адказная перад светам "- галоўныя думкі, выказаныя Папам у гэты вечар...Частка гэтых апартаментаў адчынена заўсёды для публікі як музей, так што магчыма многія з нашых слухачоў відавочна ўяўляюць месца дзеяння.У сваім слове пасля прывітання прэзідэнту Аўстрыі і ўсім урадаўцам, Папа спыніўся на выдатных поспехах краіны, асабліва падкрэсліў асягненні ўзорнай грамадзянскай згоды і шчодрасці да бедных і патрабуючых не толькі ў сябе, але і па-за межамі Аўстрыі. Нам, беларусам, вельмі блізкія і зразумелыя гэтыя адзнакі, бо неаднаразова атрымлівалі і працягваем атрымліваць дапамогу з Аўстрыі. Прыпомнім, хаця б, для дзецуй Чарнобыля ці наогул дапамогу медустановам Беларусі з боку аўстрыйскіх католікаў праз структуры Карытас.
Але вернемся да важнай падзеі, якая адбываецца ў гэтыя мінуты. Звяртаючыся да дыпламатычнага корпусу, папа падкрэсліў, што Аўстрыя мае ўнікальны гістарычны вопыт,будучы ў мінулым імперыяй, якая ўз'яднала шмат земляў як Заходняй, так і Усходняй Еўропы."Дык сам провід накіроўвае нас ўзірацца ў такі прыклад.- падкрэсліў Папа. - Еўрапейскі Дом - як падабаецца называць зграмаджанне гэтага кантынента, станецца сапраўды цудоўным, калі будзе збудаваны на трывалым фундаманце нашай гісторыі і традыцый. Еўропа не можа і не павінна згубіць свае хрысціянскія карані. Еўрапейская мадэль - гэта сацыялны парадак, пры якім эфектыўная эканоміка спалучаная з сацыяльнай справядлівасцю, палітычным плюралізмам у талерантнасці, свабодай і адкрытасцю, але пры захаванні каштоўнасцей гэтага Кантыненту. Мы ведаем, - працягваў Папа. - якія страшэнныя памылкі прайшла Еўропа : ідэялагічныя абмежаванні ў філасофіі, навуцы ды нават веры, насілле рэлігіі і рацыянальнасці дзеля імперыялістычных мэтаў, дэградацыю людзей да вузкага матэрыялізма, што прывяло да нецярпімасці і абыякавасці да сапраўдных каштоўнасцей. Аднак для Еўропы характэрныя самакрытыка і вылучэнне. ..- працягваў Папа. -Цяперашняя глабалізацыя не можа быць спыненая, але вялікім і адказным заданнем палітыкі ёсць даванне гэтай глабалізацыі ўпарадкаванасць і межы, каб яна не рабілася за кошт бедных краін ці за кошт галечных у саміх багатых краінах. Гэта - у імя будучых пакаленняў". Далей свяцейшы айцец спыніўся на недапушчальнасці стварэння такой палітыкі, якая б дапамагала спыненню жыцця - значыцца, спрыяла абортам, так званай дапамозе ў смерці, іншым сучасным жудасцям. папа заклікаў аўстрыйцаў быць больш гатовымі да прыняцця дзяцей і каб не было так, што бацькоўства і мацярынства лічыцца амаль хваробай. За гэта адказваюць у першую чаргу палітыкі, якія павінны ствараць умовы для заахвочвання маладых браць адказнасць за сваю сям'ю Рэлігійныя дзеячы таксама павінны аказваць усім псіхалагічную і пастырскую дапамогу...Але гэта не станецца магчымым, пакуль зноў не створым ўмовы, каб у нашых краінах запанаваў клімат радасці і даверу да жыцця, у якім дзеці не будуць лічыцца цяжарам, але дарам для ўсіх.
гаворачы пра неабходнасць усё больш адкрывацца на рэлігійны дыялог, Папа працытаваў філосафа Юргена Хабермаса: "Для чалавека сучаснай самасвядомасці хрысціянства ёсць ня толькі каталізатарам. Універсальная роўнасць, з якіях выплылі ідэі свабоды і салідарнага сужыцця, ёсць непасрэднай спадчынай яўрэйскай юстыцыі і хрысціянскай этыкі любові. Нязменная па сутнасці, гэтая спадчына заўсёды па-новаму ўсведамляецца, і да сённяшніх дзён таму няма альтэрнатывы!".
пасля звароту да прадстаўнікоў усіх краін з указаннем на адказнасць Еўропы, якой шмат дадзена і з якой шмат запытваецца, даваць дапамогу народам планеты, Папа завершыў сваю прамову сцверджаннем, што многае з таго, чым ганарыцца Аўстрыя, забавязанае яе хрысціянскай веры. Менавіта вера сфармавала гэтую краіну і яе людзей. Трэба ўсё зрабіць, каб не дазволіць. каб ў нейкі дзень пра хрысціянства гаварылі бадай толькі камяні! Аўстрыя без жывой хрысціянскай веры - гэта ўжо не Аўстрыя!
Напрыканцы Папа даў найлепшыя пажаданні прысутным, усім аўстрыйцам, асабліва моладзі, хворым і старым, каб мелі надзею, давер, радасць і Боскае блаславенства.







All the contents on this site are copyrighted ©.