У сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо Бэнэдыкт 16-га у чацьвер 6-га верасьня
прыняў на прыватнай аўдыенцыі Прэзыдэнта Ізраіля Шымона Пэрэса, які дарэчы нарадзіўся
ў Беларусі. У камунікаце выдадзеным Прэсавым Бюро Апостальскае Сталіцы чытаем,
“сардэчная размова дазволіла на абмен інфармацыямі адносна кантактаў ізраільска-палестынскіх
з мэтаю прыверненьня міру на Сьвятой Зямлі. Абмеркавана таксама ізраільска-ватыканскія
адносіны. Шымон Пэрэс паўторна запрасіў Папу наведаць Сьвятую Зямлю.