2007-09-07 15:09:24

Праграма падарожжа Свяцейшага Айца ў Аўстрыю.


Падарожжа Свяцейшага Айца ў Аўстрыю будзе прысвячана ўшанаванню Багародзiцы. Увесь дзень 8 верасня будзе сваеасаблiвым падзяляючым этапам падарожжа Бенедыкта XVI°. У першы дзень наведвання Аўстрыi Папа спаткаецца з мясцовымi ўладамi. У прыватнасцi, з Прэзiдэнтам краiны Хейнцам Фiшерам, з дыпламатамi, якiя акрэдытаваныя не толькi пры Рэспублiке Аўстрыя, але таксама пры мiжнародных арганiзацыях, што маюць сядзiбы ў Вене.
Апошнi дзень вiзiта Свяцейшага Айца будзе прысвячаны спатканню з аўстрыйскiмi вернiкамi i вернiкамi з iншых краiнаў Еўропы, якiя прыехалi, каб спаткацца з Бенедыктам XVI°.
9 верасня ранiцай Папа ўзначалiць Святую iмшу ў славутым касцёле “Stephansdom”, катэдры, прысвячанай святому Стэфану. У другой палове дня, у будынку вядомай канцэртнай залi Вены “Konzerthaus”, Бенедыкт XVI° спаткаецца з венцамi. На гэтым спатканнi будуць пераважна тыя, што працуюць у розных дабрачынных арганiзацыях.
Перад вылетам Свяцейшы Айцец наведае адзiн з вядомых духоўных цэнтраў Еўропы – абатства “Heiligenkreuz”, пабудаванае рыма-гатычным стыле ў XIII° стагоддзi, якое сваiмi вельмi высокiмi нефамi з камня сведчыць аб тым, што хрысцiянства ў Аўстрыi i на ўсiм Старым кантыненте мае каранi больш глыбокiя, чым розныя рэлатывiстскiя рухi нашых дзён.







All the contents on this site are copyrighted ©.