2007-09-07 15:06:30

Бэнэдыкт 16 аб мэце паломніцтва ў Аўстрыю



“Еду ў Аўстрыю замацаваць братоў у веры”- сказаў Папа журналістам у часе прэс-канфэрэнцыі на палубе самалёту. Як падкрэсьліў, ў сёньняшніх часах мы патрабуем Бога, таму што жыцьцё без Бога не мае сэнсу. “Рэлятывізм усё рэлятавізуе. Дабра і зла ўжо не адрозьніваецца. Мушу сказаць, што мы патрабуем Хрыста”- сказаў Сьвяцейшы А йцец.
Бэнэдыкт 16 сказаў яшчэ, што гэтае паломніцтва не ёсьць паломніцтвам палітычным, але толькі пілігрымкаю, якой важнаю мэтаю ёсьць ўзмацаваньне жыхароў Аўстрыі “ў сьвядомасьці іх хрысьціянскіх каранёў”. Пытаны пра цяжкасьці, якія перажываў Аўстрыйскі Касьцёл у апошніх часах, Папа падзякаваў “усім, якія на працягу гэтых гадоў цярпелі і якія ў цяжкіх хвілінах асталіся вернымі Касьцёлу, пазнаючы у ім аблічча Хрыста”. Папа сказаў таксама, што затрымліваючыся пры памятніку аўстрыйскіх ахвяраў Шоа на Юдэнпляц, хоча выявіць “смутак, жаль і прыязьнь да братоў Гэбрэяў, каб дыялог з імі змог ісьці ўперад”. А дыялог- як зазначыў- ў самазразумелы спосаб павінен надалей працягвацца таксама з іншымі хрысьціянскімі веравызнаньнямі ды з музульманамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.