2007-09-06 14:40:42

Украiнская Грэка-каталiцкая царква ўваходзiць у Мiжнародную камiсiю да спарў пастырскага служэння сярод вязьняў.


XII° Кангрэс Мiжнароднай каталiцкай камiсii пастаральнай апекi вязняў праходзiць з 5 да 12 верасня ў Рыме. Рашэнне аб уваходжаннi Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы ў гэту камiсiю было прынята 30 жнiўня пад час пазачарговай сесii Сынода бiскупаў Кiева-Галiцкай арцыдыяцэзii.
Падрыхтоўчую працу адносна завершання працэдуры капеланскага служэння УГКЦ у вязнiцах правялi напрацягу лютага-траўня бягучага года. Па рашэнню Сынода, на адной з блiжэйшых сесiй зацьвердзяць канцэпцыю развiцця пастарскага служэння ў вязнiцах i падрыхтуюць пастарскi лiст вернiкам УГКЦ адносна мiсii служэння вязьням.
Як адзначыў рэферэнт для пенiтэнцыальных устаноў Украiны дыякан Канстантын Пантэлей, “удзел Камiсii дасць магчымасць арганiзаваць абучэнне для капеланаў i здзяйсняць праграму падтрымкi пастарскага служэння. Гэта будзе садзейнiчаць развiццю мiжнароднага супрацоўнiцтва пастаральнай мiсiii для турмаў, удасканаленню капеланскай службы i рэфармаванню пенiтэнцыярнай сiстэмы Украiны”.
Мiжнародную каталiцкую камiсiю пастаральнай апекi вязьняў стварылi ў Рыме яшчэ ў 1950 годзе на мiжнародным Кангрэсе, iнiцыятарам якога быў Дзяржаўны сакратар, будучы Папа Рымскi Павел VI°. Сёння згаданая Камiсiя дзейнiчае пад кiраўнiцтвам Рымскай Курыi пры Папскай радзе “Справядлiвасць i мiр”. Яна аб’ядноўвае генеральных капеланаў вязнiцаў з болей, чым 100 краiнаў i ўваходзiць у ААН са спецыяльным кансультатывным статусам.







All the contents on this site are copyrighted ©.