2007-09-06 16:21:04

Прадстаўніка Святога Пасада ў РФ арцыбіскупа Антоніо Меніні павіншаваў з 60-годдзем з дня нараджэння Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Алексій 2.


Высока ацэнены Уладыкам уклад Апостальскага нунцыя ў развіццё праваслаўна-каталіцкага дыялогу. " За час Вашага паслугоўвання на высокім і адказным месцы прадстаўніка Святога Пасаду ў Расійскай Федэрацыі Вы праявілі сабе як чалавек, суцэльна адданы справе ўсталявання і развіцця добрых адносінаў не толькі між дзяржавамі, але і між нашымі Цэрквамі,"- гаворыцца ў віншаванні. Алексій 2 далей адзначвае, што гады працы арцыбіскупа ў Расіі сталіся знамянальнымі ў суадносінах між Апостальскай нунцыятурай і РПЦ, пазначанымі ўзаемнай дружалюбнасцю, адкрытасцю і даверам. Падкрэслена, што прагрэсу шмат спрыялі асабістыя якасці монс. Меніні, дзякуючы якім ён здабыў шмат шчырых сяброў сярод герархаў, духвенства і свецкіх дзеячаў РПЦ. Патрыярх Алексій 2 пажадаў далейшых поспехаў арцыбіскупу Антонію ў ягоным царкоўна-дыпламатычным служэнні і выказаў надзею, што яго прыклад станецца добрым узорам для прадстаўнікоў Рымска-каталіцкае Царквы, якія знаходзяцца на службе ў Расіі і іншых краінах, дзе традыцыйнай рэлігіяй з'яўляецца праваслаўе.







All the contents on this site are copyrighted ©.