2007-09-06 14:41:42

Пад час спаткання ў Сiбiу мiтрапалiт Кiрыл выказаў свае погляды на сучасны стан развiцця экуменiчных адносiнаў.


“Абарона сацыяльнай маралi i хрысцiянскiх каштоўнасцей сучаснай Еўропы ёсць адзiнай. I яна будзе немагчымай, калi хрысцiяне асноўных канфесiй, нягледзячы на iх разыходжаннi ў стаўленнi да розных дактрынаў, не аб’яднаюць свае высiлкi”. З такiмi словамi звярнуўся да ўдзельнiкаў III° экуменiчнай асамблеi мiтрапалiт Смаленскi i Калiнiнградскi Кiрыл.
“Старое ў’яўленне экуменiзма не падыходзiць да нашых часоў. Хрысцiянская салiдарнасць, заснаваная на адзiнай этыцы, на Эвангеллi i на супольным сведчаннi хрысцiянскiх вартасцяў павiнны падтрымлiвацца ўсiмi i гэта, магчыма, апошнi шанс для хрысцiянаў супольна надаць новую душу Еўропе”. “Баронячы агульныя этычныя нормы, - зазначыў праваслаўны мiтрапалiт, - захоўваючы сяброўскiя адносiны, знаёмячы з уласным вопытам, разам звяртаючыся да свету, мы можам мець суполныя праекты”.
“Хрысцiяне павiнны шукаць зносiнаў з прадстаўнiкамi iншых рэлiгiй якiя маюць падобныя хрысцiянскiм маральныя прынцыпы”, - сказаў праваслаўны дастойнiк. – Нягледзячы на ўсе адрозненнi, традыцыйныя рэлiгii маюць агульнае бачанне вартасцяў, якiя суправаджаюць чалавека на зямным шляху”.







All the contents on this site are copyrighted ©.