Кампакт-дыск з Багародзічнымі спевамі ў выкананні членаў Біскупскай канферэнцыі Аўстрыі
выпушчаны да візіту Папы Бенедыкта 16 у краіну.
Маэстра славутай Венскай Катэдры Томас Далецаль вылучыў такую ідэю, якая была падтрыманая
святаслужыцелямі. Вянок спеваў - падарунак да 850-годдзя санктуарыя Марыя-цэль. Праект
прысвяцілі Папу Бенедыкту 16 на знак падзякі за ягоны апостальскі візіт у краіну
Моцарта і Штраўса. Самі біскупы выказалі вялікі энтузіязм і радасць пры ажыццяўленні
гуказапісу. Шмат год Томас Долецаль вядзе музычнае суправаджэнне ўсіх літургічных
падзей у славутым на цэлы свет храме. Ён жа ўдзельнічае ў арганізацыі правядзення
штогадовага канцэрта для Інтэрбачання на Раство Хрыстовае. "У часе такіх багаслужбаў,-
кажа маэстра,- я заўважыў, як прыгожа,адухоўлена і чыста спяваюць біскупы разам. Асабліва
пры выкананні народных спеваў і песняпенняў Найсвятой багародзіцы: можна заслухацца
шматгалоссем, гармоніяй другога і трэцяга галасоў. так мен і прыйшла ідэя запісу
гэтага спявання..." На дыску запісаныя 24 спевы, арганныя творы і званы. Назвалі
дыск проста6"Спяваючыя біскупы". Каштуе ён 10 еўра і будзе прадавацца ва ўсіх месцах.
дзе пабывае ў часе свайго візіта ў Аўстрыю Папа Бенедыкт 16. Сродкі ад продажу пойдуць
на гуманітарныя мэты.