2007-09-05 14:05:56

Успамін законніц-мучаніц з Навагрудка


4 верасня Каталіцкі Касцёл у Беларусі ўзгадвае 11 сясцёр назарэтанак з Навагрудка.
1 жніўня 1943 года яны былі расстраляныя фашыстамі за некалькі кіламетраў ад свайго кляштара. 5 сакавіка 2000 г. Ян Павел ІІ абвесціў іх благаславёнымі.
Падчас беатыфікацыі Папа сказаў: «Вы — найкаштоўнейшая спадчына Кангрэгацыі назарэтанак, спадчына усяго Хрыстовага Касцёла на ўсе часы, асабліва ў Беларусі».
Сёстры назарэтанкі прыбылі ў Навагрудак у 1929 г. па запрашэнні тагачаснага пінскага біскупа Зыгмунта Лазінскага. Яны павінны былі ўзяць пад апеку Белую Фару (касцёл Перамянення Пана), а таксама заняцца выхаваннем і навучаннем мясцовых дзяцей. Жыхары мястэчка любілі сваіх сясцёр. Гаварылі пра іх «нашы сёстры». «Яны былі найлепшымі сёстрамі для ўсіх і найпакорнейшымі слугамі Пана», — узгадваюць сёння тыя, хто іх памятае.








All the contents on this site are copyrighted ©.