Ватыкан: новы старшыня Папскае Рады да Спраў Культуры
Папа Бэнэдыкт 16 прыняў 3-га верасьня адрачэньне ад пасары, якую склаў старшыня Папскае
Рады да спраў Культуры, 77-мі гадовы кардынал Поль Пупар. Ягоным наступнікам Сьвяцейшы
Айцец назначыў італьнскага бібліста, 65-ці гадовага айца Джанфранко Равасі, якога
адначасна паднёс да годнасьці арцыбіскупа. Айцец Равасі стаў адначасна старшынёю
двух Папскіх Камісій: да спраў Касьцельных Даброў Культуры ды Сакральнай Архэалогіі.
Дагэтуль быў ён прэфэктам Амбразыянскае Бібліятэкі ў Мілане. Вядомы як з навукова-дыдактычнае
працы ў галіне біблістыкі так і з папулярызацыі Сьвятога Пісаньня. Айцец Равасі быў
таксама аўтарам тэкстаў для разважаньняў ў часе сёлетняе Крыжовае Дарогі ў рымскім
Калізэі. Папскую Раду да Спраў Культуры стварыў 25-цт гадоў таму назад Папа Ян
Павал ІІ. Кардынал Пупар быў яе старшынёю на працягу 19-ці гадоў.