2007-09-04 14:47:25

Аўстрыйскi навуковец разважае аб палiтыцы Пiя ХII° пад час II° Сусветнай вайны.


29 жнiўня Аўстрыйскi гiсторык Марцiн Куглер чарговы раз аспрэчыў меркаванне аб пазiтыўным стаўленнi да нацыстаў з боку Свяцейшага Айца Пiя ХII°, чый пантыфiкат прыйшоўся на гады II° Сусветнай вайны.
“”Заява аб тым, што нiбыта Папа Пiй XII° быў антысiмiтам i пагардлiва ставiўся да Гiтлера, з’яўляюцца поўнай глупотай”, - заявiў гiсторык на канфярэнцыi ў рамках мiжнароднай выставы сямейнага кiно ў гiшпанскiм горадзе Барсэлоне.
Сп. Куглер лiчыцца адным з самых вядомых спецыялiстаў у галiне адносiнаў Каталiцкай Царквы i нацыстаў. На канфярэнцыi ён, у прыватнасцi, нагадаў, што дыпламатычныя высiлкi Святога Пасада ў перыяд II° сусветнай вайны збавiлi ад Холакоста не меней за 700.000 гебрэяў. Гэта, на яго думку, “тлумачыць тое, што ў пасляваенныя гады дзеяннi Царквы i Папы ў адносiнах да гебрэйскага народа расцэнвалiся як вельмi пазiтыўныя”, - зазначыў гiсторык.
Прыязнь Пiя XII° да нямецкага народа не значыла, што яму спадабаецца нацызм, адзначыў сп. Куглер.
“У 40 з 44 прамоў кардынала Пачэллi (будучага Папы Пiя XII°), у той час Апостальскага нунцыя ў Германii, прысутнiчае крытыка таталiтарызма i расiзма”, - зазначыў навуковец.
У той жа час ён падкрэслiў, што гэта крытыка не паменьшылася пасля ўзыходу кардынала Пачэллi на Пасад св. апостала Пятр. Па яго меркаванню, гэта магчыма вытлумачыць тым, што Папа быў занепакоены магчымасцю выклiкаць пераследаваннi католiкаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.