2007-09-04 14:52:31

Iтальянскiя бiскупы сустрэлiся з Алексiям II°.


Тэмы эвангелiзацыi i сямьi былi ў цэнтры ўвагi спаткання, якое адбылося 28 жнiўня памiж бiскупамi iтальянскай вобласцi Фрiулi-Венецыя i Патрыярхам Маскоўскiм Алексiям II°. Каталiцкiя дастойнiкi, якiя прыбылi ў Маскву па запрашэнню мiтрапалiта Калiнiнградскага i Смаленскага Кiрыла, Старшынi аддзела Знешнiх царкоўных зносiнаў Маскоўскага патрыярхата, былi прыняты Алексiям II°. 28 жнiўня ранiцай, па асабiстаму запрашэнню Галавы Рускай Праваслаўнай Царквы, бiскуп Канкордii-Пардэнонэ, монс. Овiдiо Полетто; арцыбiскуп Гарыцыi, монс. Дiно де Антонi; бiскуп Трiеста, монс. Эудженiо Равiньянi i арцыбiскуп Удiне, монс. Пьетро Бролло, прынялi ўдзел у Богаслужбе, якая прайшла ў катэдры св.Базыля, якая знаходзiцца на тэрыторыi Кремля. Лiтургiя была прымеркавана да свята Унебаўзяцця Багародзiцы па Юлiанскаму календару.
Пасля заканчэння Богаслужбы Патрыярх маскоўскi выказаў пажаданне зноў спаткацца з каталiцкiмi дастойнiкамi i працягнуць дыялог. Як паведамiў Генеральны вiкарый арцыдыяцэзii Удiне, монс. Джулiо Гербецца, Алексiй II° асаблiвым чынам “падзялiў нашу занепакоеннасць у тым, што тычыцца праблемаў сучасных семьяў i праблемаў дэхрысцiянiзацыi грамадства i ўсё большага выцiскання з яго Бога. Высiлкi нашых Цэркваў у зацьверджаннi хрысцiянскiх каштоўнасцей, а таксама веры, як асновы i неабходнай умовы для лепшага грамадства, - дадаў Алексiй II°, - павiнны быць супольнымi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.