2007-09-03 14:36:41

Перадаем чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


344 Ролi прадпрыймальнiка i кiраўнiка маюць першаснае значэнне з сацыяльнага пункту гледжання, бо гэтыя фiгуры знаходзяцца ў засяроджаннi тэхнiчных, гандлёвых, фiнансавых i культурных сувязяў, якiмi характэрызуецца сучаснае прадпрыймальнiцтва. Рашэннi ў гэтай галiне могуць прынесцi, з-за ўзрастаючай складанасцi прадпрыймальнiцкай дзейнасцi, да многiх наступставаў, што маюць вялiкае значэнне, не толькi эканамiчнае, але i сацыяльнае. Таму выкананне абавязкаў прадпрыймальнiка i кiраўнiка патрабуе як трывалых высiлкаў па спецыфiчнаму аднаўленню, так i неперарыўных разважанняў над маральнай матывацыяй, якiя павiнна абгрунтаваць асабiстыя рашэннi людзей, якiя павiнны вырашаць гэтыя задачы.
Прадпрыймальнiкi i кiраўнiкi не могуць улiчваць толькi эканамiчныя мэты прадпрыемства, крытэрыi эканамiчнай эфектыўнасцi i неабходнасць клопату аб “капiтале” як аб супольнасцi сродкаў вытварчасцi: iх несумнiўны абавязак складаецца ў тым, каб на самой справе выяўляць павагу да чалавечай годнасцi супрацоўнiкаў, якiя працуюць на iх прадпрыемстве. Апошнiя ў’яўляюць сабой “самае каштоўнае, што мае прадпрыемства”: апошнi фактар вытворчасцi. Прыймаючы важныя стратэгiчныя i фiнансавыя планы аб пакупцы i продажу, аб рэарганiзацыi цi закрыццi аб’ектаў, здзяйсняючы палiтыку спалучьння, нельга кiравацца выключна крытэрыямi фiнансавага цi камерцыйнага характара.
345 Сацыяльная навука настойвае на тым, што прадпрыймальнiк i кiраўнiк забавязаны структураваць працоўную дзейнасць на ўласных прадпрыемствах такiм чынам, каб ствараць добрыя ўмовы для сямьi, асаблiва дзеля таго, каб мацi ў сямье мела магчымасць ажыццяўляць свае функцыi.
Прадпрыймальнiк i кiраўнiк забавязаны задавальняць у святле цэласнага ўспрыймання чалавека i ягонага развiцця, патрэбу ў якасцi “вытворчых i ўжытых таварах, паслугаў навакольнага асяроддзя i ўсяго жыцця”. Неабходна, каб яны ўкладвалi капiтал - гэта дазваляецца эканамiчнымi ўмовамi i палiтычнай стабiльнасцю – у тыя рэгiёны i вытворчыя сектары, якiя даюць асобным людзям i народам “магчымасць добра выкарыстоўваць уласную працу”.
IV. Эканамiчныя iнстытуты на службе чалавека.
346 Адно з прыярытэтных пытанняў у эканомiцы – выкарыстанне рэсурсаў, значыць усiх тых дабротаў i паслугаў, якiм эканамiчныя суб’екты, вытворцы i пакупнiкi, прыватныя i грамадскiя, надаюць каштоўнасць на аснове iхняй карыснасцi ў галiне вытворчасцi i ўжытку. Рэсурсы ў натуры раней цi пазней будуць выкарыстаныя, i гэта значыць, што кожны асобны чалавек, як эканамiчны суб’ект, так i ўсё грамадства, абавязкова павiнен разпрацаваць нейкую стратэгiю, каб выкарыстоўваць iх найбольш рацыянальна, згодна прынцыпу эканомii. Ад гэтага залежыць як эфектыўнае рашэнне самой агульнай i фундаментальнай эканамiчнай праблемы – праблемы абмежаванасцi сродкаў у адносiнах да iндывiдуальных i сацыяльных, прыватных i агульных патрэбаў, - так i комплексная эфектыўнасць, структурная i функцыянальная, усёй эканамiчнай сiстэмы.
Гэта эфектыўнасць беспасрэдна злучана з адказнасцю i здольнасцямi асобных суб’ектаў такiх, як рынак, Дзяржава i прамежныя сацыяльныя групы.
а) Роля вольнага рынка.
347 Вольны рынак – гэта iнстытут, сацыяльна важны, бо ён здольны гарантаваць добрыя вынiкi ў вытворчасцi дабротаў i паслуг. На працягу гiсторыi рынак даказаў, што ён можа даваць пачатак эканамiчнаму развiццю i падтрымлiваць яго доўгi час. Ёсць грунтоўныя асновы для сцверджання таго, што ў многiх абставiнах “свабодны рынак – гэта самы эфектыўны сродак для выканання рэсурсаў i задавальнення патрэбаў”. Сацыяльная навука Царквы ацэньвае безумоўныя перавагi, якiя прапануюць механiзмы свабоднага рынка, як для лепшага выкарыстання рэсурсаў, так i для палягчання абменам тавараў; гэтыя механiзмы, “перад усiм, ставяць у цэнтр увагi волю i перавагу асобы, якiя, пры падпiсаннi дагавора, з’яўляюцца ўзгодненымi з воляй перавагамi iншай асобы”.
Сапраўдны канкурэнтны рынак – гэта эфектыўны iнструмент, з дапамогай якога магчыма асягаць важных мэтаў у галiне справядлiвасцi: абмежаваць занадта высокi прыбытак некаторых прадпрыемстваў; задавальняць патрэбы клiентаў; лепей выкарыстоўваць i эканомiць рэсурсы; узнагароджваць высiлкi прадпрыймальнiкаў i здольнасць да аднаўлення; распаўсюджваць iнфармацыю, каб сапраўды было магчыма параўноўваць i набываць рэчы ў рэжыме здаровай канкурэнцыi.
348 Нельга судзiць аб свабодным рынку, не ўлiчваючы мэтаў, якiя ён мае на ўвазе, i мэтаў, якiя ён распаўсюджвае на сыцыяльным узроўне. Бо рынак не можа знайсцi ў самым сабе абгрунтаванне ўласнай законнасцi. Справа iндывiдуальнага сумлення i грамадскай адказнасцi – усталяваць верныя суадносiны памiж сродкамi i мэтамi. Iндывiдуальная карысць эканамiчнага суб ‘екта – законная мэта, але яна нiколi не павiнна рабiцца адзiнай. Разам з ёй iснуе i iншая, такая ж важная: агульная карысць, якая павiнна быць асягнута не насуперак умоваў рынка, а ў згодна гэтай логiцы.. Здзяйсняючы гэтыя важныя згаданыя вышей функцыi, свабодны рынак служыць агульнаму дабру i цэласнаму развiццю чалавека, у той жа час як адвротныя суадносiны памiж сродкамi i мэтамi прымушаюць яго перарабляцца ў безчалавечны ды адцураючы iнстытут, што выклiкае за сабой некантралюемыя наступствы.







All the contents on this site are copyrighted ©.