2007-09-03 14:08:11

Нямецкі горад Кёнігштайн вядомы ў свеце, бо тут месціцца цэнтр арганізацыі "Дапамога Царкве ў патрэбе". У сядзібе пабываў сакратар каталіцкай Біблійнай камісіі Пакістана.


Айцец Эмануіл Асі расказаў, што хрысціяне ягонай краіны выпрабоўваюць сацыяльную дыскрымінацыю, палітычныя рэпрэсіі і рэлігійны пераслед. Яны лічацца грамадзянамі другога ворту, пазбаўлены асноўных правоў чалавека. Агрэсія супраць хрысціянаў прыводзіць да штодзённых разнастайных праблем. Многія вернікі жывуць у пастаянным страхую Царква прыклікае сваіх дзяцей адзначаць усе пакістанскія нацыянальныя святы, каб спрыяць паразуменню з іншымі, садзейнічаць пачуццё агульнасці з прадстаўнікамі розных рэлігій, прысутных у краіне. Хрысціянескладаюць толькі паўтары працэнты ад жыхарства пакістану. Каталіцкая біблійная камісія краіны , атрымліваючы падтрымку ад нямецкай арганізацыі, апублікавала 2 выданне Бібліі на мове урду. Гэта другая афіцыйная, пасля ангельскай, мова Пакістана.







All the contents on this site are copyrighted ©.