2007-09-03 14:07:42

Закончыўся візіт Папы Бэнэдыкта 16 у італьянскі горад Лорэто


Як мы інфармавалі ў нашых ранейшых праграмах Сьвяцейшы Айцец зьдзейсьніў гэты візіт у днях 1-2 верасьня. Папа прыбыў у Лорэто ў суботу пад вечар. А гадзіне 18-й паводле рымскага часу сустрэўся з моладдзю на лугах Монторсо каля Лорэто. На сустрэчы сабралася больш за 300 тысяч маладых людзей. У часе сустрэчы былі малітвы, сьпевы, роздумы і сьведчаньні маладых людзей . Яны таксама задавала пытаньні Сьвяцейшаму Айцу. Гэтыя пытаньні тычыліся між іншым сям”і. Адказваючы на іх Папа сказаў:
Голас
Сям”я павінна быць месцам сустрэчы пакаленьняў, дзе мы навучаемся жыць, навучаемся асноўных якасьцяў жыцьця. Мы мусім зрабіць усё, каб сям”я была жывым цэнтрам. Таксама парафія , жывая ячэйка Касьцёла, мусіць быць сапраўдным месцам натхненьня, жыцьця і салідарнасьці, што дапамагае будаваць гэты цэнтр. Сьвяцейшы Айцец крануў таксама праблему сужонскае любові сям”і, як таксама пакліканьняў да сьвятарскага і пасьвячанага жыцьця. Прыпомніў шматлікіх місіянароў, якія аддалі жыцьцё за веру. Прывітаў прысутнага на гэтым чуваньні ксяндза Джанкарло Боссі, якога выкрадзена і асвабоджана на Філіпінах. Ксёндз Боссі падзякаваў усім за малітівы у ягоным намеры.
У нядзелю 2-га верасьня Бэнэдыкт 16 адслужыў на лугах Монторсо Сьвятую Імшу для моладзі, на якой прысутнічалася больш за паў мільёна асоб. У сваім казаньні Папа заахвоціў моладзь да адважнае хрысьціянскае пакорлівасьці.:
RealAudioMP3
“Не бойцеся, дарагія прыяцелі, выбіраць “альтарнатыўныя” дарогі, якія паказвае сапраўдная любоў: менавіта ўстрыманы і салідарны стыль жыцьця, шчырыя і чыстыя пачуцьцёвыя адносіны, сапраўднае заангажаваньне ў навуку і працу, глыбокае зацікаўленьне супольным дабром. Не бойцеся быць іншымі і быць крытыкаваным за тое, што не зьяўляецца модным. Вашыя равесьнікі вельмі патрабуюць убачыць тое, што хтосьці мае адвагу жыць паўнатою чалавечнасьці, што паказана Ісусам Хрыстом. Папа падкрэсьліў таксама значэньне, якое мае прыналежнасьць да Касьцёла: “Мы не можам называць сябе вучнямі Ісуса, калі не любім Касьцёла і не ідзём за ім. Касьцёл ёсьць нашаю сям”ёю, ў якой любоў да Бога і братоў, перад усім цераз удзельнічаньне ў Эўхарыстыі, дае нам зазнаць радасьці ужо цяпер будучага жыцьця.




Перад адгаварэньнем багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні” на заканчэньне Літурніі на лунах Монторсо, Папа спаслаўся да двух паняцьцяў, якія спалучаліся з сустрэчаю ў Лорэто. Першае з іх гэта “агора”,значыць плошча зграмаджаньняў. Другое гэта “дом”- быццам бы Назарэтанская Хатка, якую ўшаноўваецца ў тамашнім санктуарыі. Абодва гэтыя паняцьці- заўважыў Бэнэдыкт 16—маюць адменную сімволіку. Агора гэта адкрытае месца сустрэчаў, дыялогу і дыскусіі. Хатка гэта сімвал засяроджаньня і духоўнага выцішэньня ў слуханьні Божага Слова. Папа заахвоціў моладзь, каб у такой атмасфэры шукалі засяроджаньня, каб пазьней з цэлаю сілаю адказваць на Божы заклік.
На заканчэньне паломніцтва ў Лорэто, каля гадзіны 17-й рымскага часу, Сьвяцейшы Айцец сустрэўся на плошчы перад санктуарыям Ларэтанскае Багародзіцы з жыхарамі гораду. У іх імені Папу прывітаў мясцовы арцыбіскуп і бурмістр Лорэто, які прыпомніў візіты ў гэтым санктуарыі Папы Яна Паўла ІІ, якіх было пяць. У часе першага візіту, ў 1979-м годзе, Ян Павал ІІ назваў Лорэто домам Папы. Бурмістр гаварыў таксама аб эўрапэйскай сустрэчы моладзі са Сьвятым Айцом на лугах Монторсо, якая адбылася ў 1995-м годзе.
Спасылаючыся да гэтых словаў Бэнэдыкт 16 сказаў, што ён таксама чуецца ў Лорэто сапраўды як у дома. “Ніколі не забывайце, як вялікаю прывілеяю для вас зьяўляецца жыць ў цені Назарэтанскае Хаткі- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Карыстайце з таго, каб весьці з нашаю Нябеснаю Маці даверлівы сыноўскі дыялог любові, любові якою ў гэтым месцы Марыя жадае абдароўваць сваіх дзяцей”- дадаў Сьвяцейшы Айцец.
Затым Папа адправіўся зноў на лугі Монторсо, адкуль вярнуўся на верталёце да сваей летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандофо.


Малітоўныя намеры Папы на месяц верасень


У Ватыкане пададзена да ведама гэтыя намеры. І так агульны малітоўны намер Папы на месяц верасень гучыць: “Каб экумэнічная сустрэча ў Сыбю ў Румыніі прычынілася да ўзмацаваньня еднасьці ўсіх хрысьціян, пра якую Госпад маліўся ў часе Апошняу Вячэры”. Як камэнтарый да яго можа быць казаньне Папы Бэнэдыкта 16, сказанае 25-га студзеня 2006-га году ў рымскай базыліцы Сьвятога Паўла за мурамі на заканчэньне Тыдня Малітваў за Адзінства Хрысьціян. Сьвяцейшы Айцец гаварыў тады аб наверненьні сэрца








All the contents on this site are copyrighted ©.