2007-09-01 10:44:16

Папа Бэнэдыкт 16 з візітам у італьянскім горадзе Лорэто


У суботу 1-га верасьня, каля гадзіны 16.10 Сьвяцейшы Айцец адправіўся на верталёле ў Лорэто, каб сустрэцца з італьянскаю моладдзю. Аднак на гэту сустрэчу са Сьвятым Айцом прыбыла моладзь з іншых краін, у тым таксама з Беларусі.
У гэты момант, калі ідзе ў эфір наша праграма, Папа мае малітоўную сустрэчу з моладдзю на лугах Монторсо, ў часе якой будзе адказваць на пытаньні маладых людзей.
Пасьля малітоўнае сустрэчы з моладдзю Сьвяцейшы Айцец наведае Санктуарый Лаўрэтанскае Багародзіцы, ў якім засяродзіцца на малітве.
Нядзелю 2-га верасьня Бэнэдыкт 16 пачне Сьвятою Імшою для моладзі на лугах Монторсо, якая пачнецца а гадзіне 10.30 паводле беларускага часу. У часе гэтага набажэнства Папа будзе мець казаньне. Пасьля Літургіі адгаворыць таксама Багародзічную малітву “Анёл Гасподні”.
А гадзіне 17-й, паводле італьянскага часу, Сьвяцейшы Айцец сустрэнецца з вернікамі Лорэто, перад Санткуарыям Лаўрэтанскае Багародзіцы, да якіх зьвернецца з пастырскім словам.
Пасьля гэтае сустрэчы Папа Бэнэдыкт 16 вернецца да сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо блізка Рыму. Такім чынам закончыцца візіт Папы у Лорэто.
Больш вестак з гэтага паломніцтва Сьвяцейшага Айца мы будзем перадаваць у нашай праграме ў панядзелак 3-га верасьня.









All the contents on this site are copyrighted ©.