2007-09-01 10:45:12

Надрукавана новая кнiга Клары Любiч.


Выйшла ў свет навая кнiга Клары Любiч з прадмовай кардынала Вальтэра Каспера, Старшынi Папскай рады па садзейнiчанню еднасцi хрысцiянаў. У кнiзе, у якой гутарка iдзе аб экуменiзме, аутар сцвярджае, што “дыялог – гэта жыццё”.
Клара Любiч з’яўляецца заснавальнiцай i кiраўнiком руху “Фоколаре” (“Духоўная рэчаiснасць”), якi прысвячаны боскай сiле еднасцi. Яе кнiга прысвячана апiсанню падрабязнасцяў экуменiчнага вопыта. У ёй аўтар паведамляе таксама аб сваiм удзеле ў Сусветнай Радзе Цэркваў у Жэневе.
Кардынал Каспер у прадумове да кнiгi пiша, што “духоўны экуменiзм можа дапамагчы нам пераадолiць раўнадушнасць i напружанасць, i павядзе нас, поўных надзеi, у будучыню”.
Кнiга мае 102 старонкi. Яна надрукавана выдавецтвам “Città Nuova” пад рэдакцыяй Габрiэллы Фаллакара. Гэта першае выданне ў серыi згаданага выдавецтва пад агульнай назвай “Запiсныя кнiгi па экуменiзму”. Плануецца, што гэта серыя пазнаёмiць чытачоў з дзейнасцю “Фоколаре” у галiне экуменiзма.







All the contents on this site are copyrighted ©.