2007-08-31 11:34:18

У Татарстане водку будуць прывозiць проста да дому, як малако на Захадзе.


Многiя краiны Захаду маюць малочнiкаў, якiя прыносяць ранiцай малако непасрэдна ў хату, а ў Татарстане тое ж самае робяць з водкай. Iдэя нарадзiлася ў трох вёсках, якiя знаходзяцца даволi далёка ад блiжэйшага прадуктовага склепа.
Паслуга аказваецца пад кантролем мясцовых уладаў, што гарантуе якасць водкi. Водка такiм чынам прадаецца толькi поўнагадовым клеентам. Паслуга аказваецца вельмi пунктуальным чынам.
Па меркаванню газеты “Маскоўскi камсамолец” iнiцыятыва хутка распаўсюдзiцца па ўсёй Расii, якая мае 11 часавых паясоў i дзе даволi часта адлегласць ад хаты да склепа можа быць шмат кiлометраў.







All the contents on this site are copyrighted ©.