"Карiтас" дапамагае грэкам, якiя пацярпелi ў вынiку пажараў.
Дабрачынная каталiцкая агранiзацыя “Карiтас” вырашыла тэрмiнова перадаць свайму фiлiялу
ў Грэцыi 50.000 еўра для аказання дапамогi людзям, якiя пацярпелi ў вынiку лясных
пажараў на паўвостраве Пелапанэс. З нагоды лясных пажараў, “Карiтас” Грецii папрасiла
тэрмiнова падтрымаць яе ў аказаннi дапамогi пакутуючым. Супрацоўнiкi арганiзацыi
знаходзяцца ў зоне бедства для каардынацыi дзеянняў з мясцовымi ўладамi. Дзеля
падтрымкi працаў па адбудоўцы пашкоджаных дамоў, кiраўнiцтва “Карiтас” звярнулася
па ўсiм свеце з просьбай аб ахвяраваннях. Па словах кiраўнiка арганiзацыi Олiвера
Мюллера “праваслаўныя хрысцiяне прыймуць дапамогу заходняга грамадства як знак асаблiвай
салiдарнасцi”.