25 жніўня 2007 г. група вернікаў з парафій Гомеля, Светлагорска і Рэчыцы выехала ў
Італію для ўдзелу ў еўрапейскай сустрэчы моладзі са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI, якая
пройдзе ў Ларэта 1–2 верасня 2007 г. і будзе прысвечана тэме «Як Я палюбіў вас». Пробашч
гомельскай парафіі Нараджэння Маці Божай кс. Славамір Ляскоўскі гаворыць, што беларускія
вернікі ўжо даўно і рэгулярна бяруць удзел у гэтых традыцыйных сустрэчах у Ларэта.
Акрамя каталікоў з Гомельшчыны, у еўрапейскай сустрэчы моладзі возьмуць удзел маладыя
вернікі з розных парафій з усіх дыяцэзій Беларусі.