2007-08-30 16:08:27

Мунiцыпалiтэт Рыма не дазволiў будаваць мячэць на Эсквiлiнскiм узгорку.


- Мунiцыпалiтэт iтальянскай сталiцы адмовiўся даць магчымасць прадстаўнiкам мясцовай мусульманскай суполкi дазвол на перарабленне пад мячэць будынка, якi знаходзiцца непадалёк з каталiцкiм касцёлам
Прадстаўнiк Рымскай мэрыi па сувязях з этнiчнымi суполкамi падтрымаў iдэю будаўнiцтва мячэцi, але паведамiў, што ў мунiцiпалiтэт яшчэ дзевяць гадоў таму паступалi заявы на будаўнiцтва малiтоўных цэнтраў ад iншых суполак – будыстаў, iндуiстаў i ад Румынскай Праваслаўнай Царквы. Таму прыхiльнiкам iслама трэба чакаць сваёй чаргi.
Грамада бенгальскiх мусульманаў планавала ўжо ў наступным месяцы пабудаваць новую мячэць на Эсквiлiнскiм узгорку, адным з сямi ўзгоркаў, на якiх заснаваны Рым. Сёння – гэта адзiн з самых населеных эмiгрантамi раёнаў Вечнага горада.
У гэтым квартале ўжо iснуе 7 каталiцкiх касцёлаў, будыстскi храм i царква эвангелiстаў.
У Рыме знаходзiцца таксама буйнейшая ў Еўропе мячэць, якая была пабудавана на сродкi ўрада Саўдаўскай Аравii ў трох кiлометрах ад базылiкi Святога Пятра. Акрамя таго, у сталiцы Iталii iснуе яшчэ тры мячэцi i некалькi iсламскiх малiтоўных цэнтраў, колькасць наведвальнiкаў стала павялiчваецца.








All the contents on this site are copyrighted ©.