2007-08-30 16:12:00

Меркаванне кард. Эрдзё аб магчымым спатканнi Свяцейшага Айца з Маскоўскiм Патрыярхам.


Старшыня Рады бiскупскiх канфярэнцый Еўропы кардынал Эрдзё лiчыць, што магчымае спатканне Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° i Патрыярха Маскоўскага i усёй Русi Алексiя II° павiнна быць старанна падрыхтавана i не павiнна стварыць праблемы вернiкам-праваслаўным Расii.
“Я ўпэўнены, што нiхто з боку Каталiцкай Царквы не жадае ствараць цяжкасцi а нi ў расiйскiм грамадстве, а нi ў Рускай Царкве. Цяпер iдзе гаворка не аб фарсiрваннi згаданай падзеi, але хутчэй аб вялiкай мары, бо спатканне Свяцейшага Айца з Патрыярхам Алексiям II° было б вялiкiм сымвалам як для хрысцiянаў Еўропы, так i для ўсяго свету”, - зазначыў кардынал Эрдзё.
Ён выказаў упэўненасць, што “цэнтральнае пытанне – не дзе сустракацца, а калi i ў якiм кантэксте”.
Ён таксама станоўча ацанiў наладжванне актыўнага дыялога памiж Рыма-каталiцкай Царквой i Маскоўскiм патрыярхатам у часы пантыфiката Бенедыкта ХVI°.
Гаворачы аб мiжхрысцiянскiх зносiнах, кардынал Эрдзё адзначыў, што поўная еднасць можа быць асягнута як у вынiку штодзённай працы многiх экспертаў, так i пры пасрэднiцтве немалай пакоры i цярпення.
З iншага боку, поўная еднасць хрысцiянаў, па яго меркаванню, была б Божым дарам i таму не можа быць запланаванай.
“Нашых чалавечых высiлкаў недастаткова, каб аднавiць еднасць, i таму мы павiнны малiцца – да той пары, пакуль не ўбачым, што Правiд Божы можа прапанаваць нам нечаканыя рэчы”, - зазначыў каталiцкi дастойнiк.







All the contents on this site are copyrighted ©.