2007-08-29 16:27:30

Дзяржаўны сакратар Ватыкана наведаў Перу.


Пад час Iмшы, на якой прысутнiчалi тысячы перуанцаў, што пацярпелi ад нядаўняга землятрусу, Дзяржаўны сакратар Ватыкану, кардынал Тарчызiо Бертоне, перадаў прывiтальныя словы, выказаў салiдарнасць i блаславенства Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° усiм перуанцам i асаблiва тым, якiя пакутуюць у вынiку стыхiйнага бедства.
Разам з кардыналам Хуанам Луiсам Сiпрiанi з Лiмы, бiскупам Мiгелям Кабрехасдам, Старшынёй Бiскупскай канфярэнцыi Перу, i Апостальскiм нунцыям, арцыбiскупам Рыно Пассiгато, кардынал Бертоне адслужыў Святую iмшу на месцы зруйнаванага касцёла Лурэн. Храм быў знiшчаны 15 жнiўня, у iм засталася непашкоджанай толькi знакамiтая вялiзарная выява распятага Езуса.
Пад час Богаслужбы кардынал Бертоне перадаў бiскупу Гвiдо Брэна з Iка – рэгiёна, якi найбольш пацярпеў ад землятрусу, ахвяру ў 1 млн 300 тысяч долараў ЗША ад iмя iтальянскiх бiскупаў. Сучасная сiтуацыя ў Перу, па ягоных словах, “вучыць усiх нас спадзявацца на Хрыста i Ягоную Мацi – Панну Марыю”.
Дзяржаўны сакратар Ватыкана выказаў свае спачуваннi вернiкам, якiя прыймалi ўдзел у Святой iмшы, i падзякаваў усiх, што дапамагаюць людзям у гэты складаны перыяд пакутаў. Пад час iмшы былi асаблiвым чынам прыпамянуты тыя, што загiнулi i былi паранены.







All the contents on this site are copyrighted ©.