2007-08-29 15:53:17

29 жнiўня Свяцейшы Айцец спаткаўся з вернiкамi i турыстамi ў Ватыкане.


У сераду, 29 жнiўня, у залi iмя Папы Паўла VI° прайшла агульная аўдыенцыя Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° з вернiкамi i турыстамi.
Звяртаючыся да прысутных, Папа сказаў: “Дарагiя браты i сёстры! Працягваючы мой цыкл разважанняў аб Настаўнiках старажытнай Царквы, сёння мы звернем увагу на св. Рыгора Нiсскага, малодшага брата i духоўнага паслядоўнiка св. Базыля. Атрыманная св. Рыгорам выдатная адукацыя i ягоныя здольнасцi схiлiлi яго напачатку да адукацыйнай дзейнасцi, але потым ён аддаў перавагу аскетычнаму тыпу жыцця i быў узведзены да бiскупскай годнасцi ў якасцi бiскупа Нiссы. Падобна iншым Каппадакiйскiм Айцам, св. Рыгор адыграў вялiкую ролю на Канстантынопальскiм саборы, якi акрэслiў боскасць Святога Духа.
Для св. Рыгора мэтай усёй навукi i культуры з’яўлялася вывучэнне найвысшага дабра чалавека – праўды, якая дазваляе яму набыць сапраўднае самаўдасканаленне, што iснуе ў хрысцiянстве. У многiх катэхiтычных, духоўных i экзэгiтычных творах св. Рыгор падкрэслiвае стварэнне чалавека па вобразу Бога, яго паклiканне да абароны свету i адказнасць за ўзрост унутранай прыгажосцi, якая ёсць часткай нястворанай прыгажосцi Стварыцеля. Чысцячы сэрцы i ўзрастаючы ў святасцi, мы наблiжаемся да бачання Бога i, такiм чынам, да задавальнення самых глыбокiх патрэбаў кожнага чалавечага сэрца”.
Напрыканцы спаткання з вернiкамi Папа паблаславiў усiх прысутных.







All the contents on this site are copyrighted ©.