2007-08-28 10:36:32

Генеральная Асамблея Канферэнцыі Еўрапейскіх Камісій " Справядлівасць і мір" завяршае свае працы ў Кіеве. Гэта - прадстаўнікі сеткі 29 нацыянальных падкамісій, створаных як каталіцкія праваахоўныя арганізацыі.


Дзейнічаюць пры Біскупскіх Канферэнцыях з мэтаю сцверджання вартасці чалавечае асобы і прыцягання ўвагі да сацыяльнай несправядлівасці. Канферэнцыя ёсць платформай для абмену і каардынацыі між удзельнікамі. сустрэчы адбываюцца больш за 10 гадоў у розным гістарычным, культурным і грамадскім кантэксце. Праводзячы зараз сустрэчу ў Кіеве пад лозунгам"На шляху да прымірэння і паразумення: вучыцца на вопыце Украіны", арганізатары імкнуцца даць знак салідарнасці і падтрымкі ўсім, хто апякуецца захаваннем памяці і загойванню ранаў. Удзельнікі сустрэліся з відавочцамі галадамору 30-40 гг., удзельнікамі 2 сусветнай вайны, прадстаўнікамі яўрэйскіх і крымска-татарскіх грамадаў, сведкамі Галакосту, вязнямі савецкіх лагераў і дысідэнтамі, а таксама з гісторыкамі, якія даследуюць савецкі перыяд. Адзін дзень быў прысвечаны Царнобылю - адбылася паездка ў Зону і сустрэча з ахвярамі тэхнагеннай трагедыі. Прайшлі працы па тэматах міграцыі і галечы ў еўрапейскіх краінах.







All the contents on this site are copyrighted ©.