2007-08-28 10:31:48

Генеральнаму дырэктару Радыё- і тэлебачання Ватыкана, а апошнія 2 гады яшчэ таксама, па загаду Бенедыкта 16-га, і прэсаваму сакратару Папы Рымскага айцу Фэдэріку Ламбардзі спаўняецца 65 гадоў.


Гэта пенсійны ўзрост для працуючых свецкіх у Ватыкане. Аднак для святароў - толькі нагода, пры жаданні. Але, як правіла, раней за 80 мала хто вымушаны пакінуць свае абавязкі. Мы жадаем айцу Федэрыку здароўя, бо ноша ягоная з нялёгкіх. Даручаныя яму Езуіцкім ордэнам, членам якога і з'яўляецца ад 1960 года, ключавыя пасты камунікацыі Святога Пасаду з Царквой па цэлым свеце, вернікамі і дзяржавамі, патрабуюць адказнасці і ведаў, веры і надзеі.
Прызначаючы айца Федэріко на пост свайго прэсавага сакратара, Папа бенедыкт 16 зазначыў:" ...ён не пачынае з нуля: гэта журналіст-эксперт, маем давер і разлічваем на яго."







All the contents on this site are copyrighted ©.