2007-08-27 11:19:22

У Кiтаi арыштаваны бiскуп Каталiцкай Царквы.


Кiтайскiя ўлады 23 жнiўня арыштавалi монс. Юлiуса Жiа Жiгуо, бiскупа непрызнанай урадам Каталiцкай Царквы ў Жеенгдiнг, якi падрыхтоўваў пастырскi лiст i шэраг спатканняў з мэтай распаўдзiць сярод вернiкаў пасланне, накiраванае Свяцейшым Айцом кiтайскiм вернiкам. Згаданы лiст быў абнародаваны Бенедыктам XVI° 30 чэрвеня бягучага года. У iм Папа, выказваючы сваю глыбокую павагу да кiтайскiх уладаў, заклiкае iх да пашырэння рэлiгiйнай свабоды.
Бiскуп быў арыштаваны а 9 гадзiне ранiцы. Палiцыянты i супрацоўнiкi аддзела па рэлiгiйных справах затрымалi яго i адвезлi ў невядомае да гэтага часу месца.
Кватэра бiскупа i памешканне, якое ўжывалася для правядзення спатканняў апячатаны пячаткай Асацыяцыi Патрыатычнай Каталiцкай Царквы Кiтая, якая падпарадкоўваецца ўраду. Супрацоўнiкi агенства Asianews бачаць у гэтым знак адкрытай антыпапскай дзейнасцi.
73-гадовы бiскуп Жiа стаiць на чале непрызнанай уладамi дыяцэзii, якая налiчвае 110.000 вернiкаў правiнцыi Хебей, цэнтр якой знаходзiцца ў 270 км ад Пякiна. Раней ён ужо арыштоўваўся некалькi разоў i агулам правёў у вязнiцы 15 месяцаў. Апошнi раз яго затрымалi з 5 да 22 чэрвеня бягучага года.







All the contents on this site are copyrighted ©.